Былы лідэр «Белага легіёну» Сяргей Чыслаў сёньня зарэгістраваў сваю ініцыятыўную групу. Чыслаў мае намер балятавацца па Ясенінскай акрузе, што ў Малінаўцы. Па сьпісах АДС там праходзіць Валянціна Сьвяцкая з партыі БНФ.

Нагадаем, што 8 ліпеня Сяргей Чыслаў разам зь яшчэ трыма былымі сябрамі «Белага легіёну» быў арыштаваны па падазрэньні ў выбуху 4 ліпеня. На волю зь сьледчага ізалятару палітык выйшаў празь дзён. Ніякіх абвінавачаньняў сьледзтва ня высунула.

Сяргей Чыслаў не адзіны зь бязьвінна арыштаваных па справе менскага выбуху, хто зьбіраецца балятавацца ў палату прадстаўнікоў. Па менскай Паўднёва-заходняй акрузе ад партыі БНФ вылучаецца былы кіраўнік «Правага альянску» Юры Карэтнікаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?