Тысячы людзей выйшлі на вуліцы ў Віцебску і Бабруйску ФОТА, ВІДЭА
26 лютага ў Віцебску, Брэсце, Бабруйску і Баранавічах прайшлі акцыі пратэсту супраць дэкрэта №3 і эканамічнай палітыкі ўладаў. «Наша Ніва» вяла анлайн-трансляцыю падзей.
Некалькі тысяч чалавек выйшлі на шэсце ў Віцебску, каля 1500 узялі ўдзел у мітынгу на цэнтральнай плошчы Бабруйска. Прыкладна 300 чалавек пратэставалі ў Брэсце і Баранавічах. Пратэстоўцы былі настроеныя радыкальна, але маніфестацыі адбыліся без інцыдэнтаў. Міліцыя ў ход падзей не ўмешвалася.
У Віцебску тысячны сход скандаваў «Жыве Беларусь».
Ніякай арганізацыі ў Віцебску не было, нават мегафона не было. Усё было досыць стыхійна, на пратэст людзі сабраліся праз сацыяльныя сеткі.
Гэтыя трое мужчын падчас мітынгу ў Віцебску крычалі «Слава Расіі»:
У Віцебску хрысціянская дэмакратка Таццяна Севярынец заклікала правесці наступнае шэсце 25 сакавіка, на Дзень Волі.
13:38
Віталь Рымашэўскі пасля мітынгу ў Бабруйску:
13:38
Чаму выйшлі людзі ў Віцебску? Што імі рухала? Апытаныя карэспандэнтамі «Нашай Нівы»прыводзілі розныя прычыны. Але іх аб'ядноўвала незадаволенасць эканамічнай палітыкай уладаў. Але і тэма недаверу Аляксандру Лукашэнку праходзіла праз адказы большасці пратэстоўцаў.
13:32
Пратэстовец у Віцебску:
13:27
Разам з пратэстоўцамі прайшла каардынатарка Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Віцебску Таццяна Севярынец. Фота Ірына Арахоўскай:
13:26
Людзі розных пакаленняў і сацыяльных груп бралі ўдзел у пратэсце ў Віцебску:
13:25
Юнакі на пратэсце ў Баранавічах:
13:24
Віцебск, пратэстоўцы ля Філармоніі:
13:22
«Многа крыкуноў тут, — кажа мужчына гадоў 50-ці. — Крычаць «Лукашэнка, ухадзі», а хто замест яго прыйдзе», — ён выступае супраць радыкальных лозунгаў, лічыць, што трэба абмежавацца адменай дэкрэта.
13:20
У Віцебску некалькі невядомых са схаванымі тварамі час ад часу выкрыквалі «Слава Расіі». Але іх не падтрымлівалі, а агулам плошча скандавала «Жыве Беларусь!»
13:14
Палымяная прамова абуранага беларуса ў Баранавічах:
13:10
Тысячы людзей у Віцебску скандуюць «Жыве Беларусь!». Дрыжыкі па скуры, калі слухаеш відэа.
«Супраць Лукашэнкі ідзём! — кажа на камеру жанчына ў Віцебску. — Мяне і маю сям'ю дэкрэт не зачапіў. Я проста супраць яго выйшла! Дзеля будучыні маіх унукаў!»
«Я таксама працуючы чалавек, — дадае чалавек, што ідзе побач. — У мяне пяць гадоў заробак не павышаўся!»
«Лукашэнка не кіраўнік, ён абы-што! Разваліў і заводы, і калгасы. Які ў нас завод працуе? Людзі едуць у Расію зарабляць, сем'і распадаюцца! Людзі проста існуюць пры ягонай уладзе, не жывуць, а існуюць», — крычыць у камеру пенсіянерка.
«А што ён кажа, што яго выбіраюць — ніхто яго не выбірае. Гэта не прэзідэнт, а проста дыктатар!» — кажа пенсіянерка.
«Ён паказаў, што ён няздольны, мы пераканаліся», — дабаўляе іншая пенсіянерка.
У Брэсце пратэст не самы шматлюдны. У Шэсці ідуць тры сотні людзей. Але яны выдатна арганізаваныя, маюць мегафон і гучна, дружна скандуюць.
12:47
«Не дэкрэту нумар тры! Лукашэнка, ухадзі!» — скандуюць маніфестанты на вуліцы Савецкай у Брэсце.
12:44
У Віцебску так шмат людзей, што яны не змяшчаюцца на тратуары і занялі крайнюю паласу вуліцы.
12:43
У Баранавічах на плошчу Леніна выйшлі простыя рабацягі. Гаварыць прыгожа не ўмеюць, таму проста кажуць аб набалелым: «Не плацяць грошай, адпраўляюць за свой кошт».
12:43
У Брэсце маніфестанты рушылі вуліцай Савецкай.
12:42
Каля 1000—1200 чалавек бяруць удзел у шэсці да плошчы Свабоды ў Віцебску, паведамляе карэспандэнт «Нашай Нівы». На відэаанлайне чуваць, як машыны сігналяць у падтрымку пратэстоўцаў. Людзі ж пераважна ідуць моўчкі. Калона расцягнулася на сотні метраў.
12:39
Яшчэ сцэнка з Віцебска.
12:36
Яшчэ фоты з Віцебска:
12:36
12:35
Людзі ў Віцебску рушылі шэсцем па тратуарах да плошчы Свабоды.
12:34
«Наконт дармаедства прыйшлі, наконт таго, што няма работы прыйшлі. Трэба, каб работу давалі людзям! — кажа хлопец гадоў 25 у Віцебску, — Сабралася шмат людзей!» — адзначае ён.
У Баранавічах колькасць людзей на плошчы дасягнула 300 чалавек. Аўтамабілі, што праязджаюць побач, сігналяць. Людзі наракаюць, што аўтобусы ў горадзе сёння перасталі хадзіць па раскладзе. На далёкіх раёнах поўныя прыпынкі людзей.
12:25
Віцебск:
12:23
Каля тысячы чалавек сабралася на плошчы ў Бабруйску. Перад імі выступіў ураджэнец горада, адзін з кіраўнікоў Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і экс-кандыдат у прэзідэнта Віталь Рымашэўскі.
Мужчына ў Віцебску: Так жить нельзя, надо работать, а не отдыхать в Сочи. Мы хотим лучшей жизни. Мы хотим, чтобы к власти пришел человек, который хочет лучшей жизни, а не вел в тупик.
12:20
Колькасць людзей у Віцебску дасягнула 700 чалавек.
12:19
Сход у Віцебску абсалютна стыхійны, арганізацыі ніякай. Але людзей сабралася салідная колькасць.
12:18
Правакатарам ён палічыў чалавека, які не прагаласаваў, не падняў руку супраць дэкрэта.
12:17
Як перадае карэспандэнт «Нашай Нівы» з Баранавіч, там у шэрагі пратэстоўцаў пранік правакатар. Яго выгнаў мужык са словамі «Я вэдэвэ, б…, ідзі сюда!!»
12:16
У Берасці машыны на вуліцы Леніна сігналяць, падтрымліваюць пратэстоўцаў.
12:15
Колькасць пратэстоўцаў у Баранавічах вырасла да 200 чалавек, перадае карэспандэнт «Нашай Нівы».
12:14
«Жыве Беларусь!» — скандуюць людзі ў Брэсце. Вось анлайн відэа, праўда, яно перарываецца:
12:11
Пратэстоўцы ў Баранавічах: «Мы працуем, але разумеем, што гэтаксама можам застацца за бортам».
12:10
«Лукашэнка, ухадзі!» — заклікае аратар на цэнтральнай плошчы ў Брэсце. Там сабралася каля 300 чалавек.
Да сабраных з прамовай звярнуўся жыхар горада Аляксандр Кабанаў.
12:09
12:08
Баранавічы:
12:05
У Баранавічы прыехаў падтрымаць пратэстоўцаў Анатоль Лябедзька. На плошчы — каля ста чалавек.
12:04
Людзі пратэстуюць у Баранавічах:
12:04
Відэаанлайн з Брэста, на цэнтральнай плошчы людзей няшмат:
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»
Ціханоўская павіншавала мужа з днём народзінаў і апублікавала фота ўсёй сям'і1010
У цэнтры Мінска пабудуюць некалькі жылых кварталаў. Дзе для іх знайшлі месца55
«Дык цяпер у Крупкі ехаць, ці што?» У райцэнтры знайшлі такі атмасферны бар, якога няма і ў сталіцы33
Азараў закрыў план «Перамога» і перавёў усіх удзельнікаў у рэзерв2020
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію88
Шоўмэн, футбаліст, быў супраць беларусізацыі — расказваем пра кіраўніка Ліды, які закаханы ў Расію8
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс1818
«Калі захоча, Зяленскі можа амаль імгненна скончыць вайну з Расіяй» — Трамп напісаў новы допіс18
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць33
Інжынерны цуд коштам $167 мільярдаў павінен зрабіць Кітай энергасамадастатковым. Вось у чым яго сутнасць3
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2020
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь20
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3434
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь3030
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь30
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!7171
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!71
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2525
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу3030
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу30
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1313
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню2525
Яшчэ адзін беларускі перавозчык адмяніў рэйсы ў Вільню25
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА88
У Мінску пасажыр спрабаваў задушыць таксіста ВІДЭА8
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»1212
За абразу Лукашэнкі ў прыёмным пакоі уздзенскай бальніцы затрымалі «незадаволенага жыццём мужчыну»12
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне4141
З'явіўся план прапановы Пуціна спыніць вайну ва Украіне41
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал1212
Беларуска арганізавала адпачынак для дзяцей палітвязняў на Лазурным беразе. Яна расказала, як уцякала з краіны і як яе затрымліваў Інтэрпал12
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра1313
Вобраз мача ўжо не ў модзе: як пакаленне Z абірае партнёра13
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме55
20-гадовай украінцы пагражае смяротнае пакаранне на Балі. Шукаюць яе і на радзіме5
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля77
У вёсцы пад Брэстам мясцовыя жыхары рэгулярна канфліктуюць з адпачывальнікамі. Дайшло да абстрэлу электрамабіля7
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА55
«Аня, выходзь за мяне». Гомельская дзяўчына атрымала прапанову з незвычайным шыкам ВІДЭА5
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна1111
У гатэлі Анкорыджа амерыканцы забыліся дакументы, датычныя саміту Трампа і Пуціна11
Кіраўніка маркетынгавай кампаніі прысудзілі да 7,5 года за сацыялагічнае даследаванне пра кавід у Беларусі — «здрада дзяржаве»
Галоўнае
Адзін з самых уплововых мастакоў свету Ай Вэйвэй наведаў Украіну і пабываў на фронце
У Іванаўскім раёне дзяўчынка выратавала малодшую сястру, але не змагла ўратаваць дарослага
Эканоміка Беларусі спыніла расці. Тое самае ў Расіі і Латвіі. А вось Польшча і Літва растуць стабільненька
«Дзе людзі?» Як улады пакінулі гамельчукоў без Цэнтральнага пляжа на цэлае лета22
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь2020
У Германіі масава закрываюцца піваварні, бо моладзь больш не цікавіць алкаголь20
Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт1313
Навумчык: Трамп пацісне руку Бяляцкаму, каб гэта заўважыў Нобелеўскі камітэт13
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве3434
«На канцэртах няма месца радыкальнаму нацыяналізму, агрэсіі і гвалту». Макс Корж выказаўся наконт скандалу, які разгарэўся пасля яго выступу ў Варшаве34
У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года
У Мінску пакажуць метэарыт, які ўпаў на Беларусь у пачатку года
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь3030
Абавязацельствы Расіі не нападаць на Еўропу і Украіну мусяць распаўсюджвацца і на Беларусь30
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!7171
Трамп падзякаваў «магутнаму лідару Беларусі»: Спадзяюся, 1300 чалавек хутка будуць вызвалены!71
Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе1212
Зяленскі: Трэба спыніць агонь і працаваць над мірным пагадненнем. Канстытуцыя не дазваляе «гандляваць зямлёй» — здачы Данбаса не будзе12
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй2525
«Расія пагадзілася не захопліваць усю Украіну цалкам». Уіткаф заявіў пра прарыў у перамовах паміж ЗША і Расіяй25
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу3030
«Не ныйце! Вазьміце нейкую работу на сябе». Франак Вячорка жорстка адказаў Кныровічу30
«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію99
«Я даслала развітальныя паведамленні, бо думала, што ўсё скончана». У паветры загарэўся авілайнер, які ляцеў з Корфу ў Германію9
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ1313
Размаўляючы з Лукашэнкам, Трамп тыцкаўся ў мабільніку ФОТАФАКТ13
Каментары