Па меншай меры 28 чалавек атрымалі раненні ў амерыканскім Новым Арлеане: аўтамабіль на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў натоўп людзей, якія назіралі за касцюмаваным шэсцем на свяце Мардзі Гра, паведамляе ВВС.
AP
Па словах прадстаўніка дэпартамента паліцыі Новага Арлеана, 21 чалавек шпіталізаваны, пяцёра пацярпелых знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ сямёра пацярпелых ад шпіталізацыі адмовіліся.
Кіроўца пікапа затрыманы. У паліцыі ўпэўненыя, што ён знаходзіўся пад уздзеяннем моцнай алкагольнай або наркатычнай інтаксікацыі. Версія тэракту пакуль не разглядаецца.
Па словах аднаго з відавочцаў, кіроўца практычна не ўсведамляў, што робіць.
Свята Мардзі Гра — аналаг славянскай Масленіцы, які адзначаецца перад пачаткам Вялікага посту. З усіх гарадоў ЗША ў Новым Арлеане святкаванні з нагоды прыходу вясны праходзяць асабліва пышна — на вуліцах ладзяць народныя гулянні і касцюмаваныя прадстаўленні.