Апазіцыйны актывіст Ільдар Дадзін пакінуў выпраўленчую калонію Рубцоўска ў Алтайскім краі, паведамляе ВВС.

Рашэнне прэзідыума Вярхоўнага суду Расіі аб адмене прысуду актывісту, асуджанаму на 2,5 гады пазбаўлення волі за неаднаразовае парушэнне правілаў правядзення масавых мерапрыемстваў, было вынесенае ў мінулую сераду і ўступіла ў сілу неадкладна.

Аднак увесь гэты час Дадзін па-ранейшаму знаходзіўся ў калоніі — як тлумачыла турэмная адміністрацыя, з-за адсутнасці афіцыйнай паперы з Вярхоўнага суда.

На выхадзе з турмы Ільдара сустракала жонка Настасся і журналісты.

«Галоўнае, чаму я выжыў у тых умовах, у якіх я быў — гэта сумленныя людзі, — заявіў Дадзін. — Жонка мая ў сэрцах часам казала, што ў Расіі няма грамадзянскай супольнасці. Але калі б у Расіі не было грамадзянскай супольнасці, то не было б і мяне».

«Я падрыхтаваўся да пасадкі. Разумеў, што, раз ужо за рэпост саджаюць, то і мяне могуць — і падрыхтаваўся да пасадкі», — прызнаўся ён, аднак дадаў, што з моманту заключэння толькі «пераканаўся ў тым, што паступіў правільна — і што менавіта так і трэба паступаць».

Па словах Ільдара, ён не гатовы адразу ж акунацца назад у апазіцыйную дзейнасць і «заўтра ж уставаць у пікеты», але абавязкова яе працягне пасля невялікага перапынку — максімум праз паўгода.

Ён таксама запэўніў прысутных, што ні ў якім выпадку не мае намеру з'язджаць з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?