Заўсёднік прапагандысцкай тэлепраграмы «Справа прынцыпу» Пётра Пятроўскі назваў абаронцаў Курапат «п…». Гэтае выказванне ён зрабіў у фэйсбуку, дзе ён актыўнічае ў прарасійскіх суполках.
Пётра Пятроўскі, фота Сяргея Гудзіліна.
Пётра Пятроўскі — асабліва часты госць у перадачы Вадзіма Гігіна, прэзентуе сябе як «філосаф» і «палітолаг».
Нагадаем, што ў пятніцу мінчук Сяргей Пальчэўскі паклаўся пад колы грузавіка і прыкаваў сябе кайданкамі да бампера, каб спыніць будаўнічыя работы ў Зялёным Лузе каля Курапат.
«Буду ляжаць, пакуль не здохну», — сказаў 30-гадовы Пальчэўскі.
Ён кажа, што пайшоў на крайні крок, бо не бачыць іншых шляхоў спыніць будаўніцтва на пляцоўцы, якая раней уваходзіла ў ахоўную зону мемарыяла.
Сяргей Пальчэўскі — мінчук, скончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт, а цяпер зарабляе цяслярствам. Раней ён працаваў майстрам на заводзе «Атлант».
У 2012 годзе ён прыйшоў у Аб'яднаную грамадзянскую партыю, а крыху больш за год таму пазнаёміўся са Змітром Дашкевічам і стаў актывістам «Маладога фронту».
Калі прыехалі МНСнікі, то ён сам адшпіліў кайданкі, каб не рэзалі. Міліцыя спрабавала затрымаць хлопца, але людзі грамадой адбілі.
Вось відэа «Нашай Нівы»:
З заявамі ў падтрымку пратэстоўцаў у Курапатах і за спыненне будоўлі выступілі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч і палітыкі, у тым ліку кіраўніцтва Ліберальна-дэмакратычнай партыі.