«Абавязак майго сумлення і як грамадзяніна, і як хрысціяніна, выказацца адносна сітуацыі, якая склалася ў апошнія дні вакол Курапатаў», — кажа праваслаўны святар, настаяцель кафедральнага Пакроўскага сабора ў Гродне протаіерэй Георгій Рой.

«Курапаты — месца святое. Зневажаць святое — грэх перад Богам і перад памяццю тых людзей, якія там былі забітыя. Шкада, што нейкія адказныя асобы прынялі рашэнне пра будаўніцтва на гэтай зямлі офіснага цэнтру. І добра, што ёсць людзі, якія бароняць тую зямлю і памяць бязвінна забітых ахвяраў», — напісаў святар у сваім акаўнце ў фэйсбуку.

Напярэдадні пісьменніца Ганна Севярынец звярнулася да беларускай інтэлігенцыі, у тым ліку да святароў, з заклікам выказацца з нагоды пачатку будоўлі на месцы масавых сталінскіх растрэлаў бізнэс-цэнтра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?