Фота Барыса Гарэцкага
Пастар мінскай царквы хрысціян веры Евангельскай «Ян Прадвеснік» Антоній Бокун 26 лютага а 16:00 узначаліў малітву за Беларусь у расстрэльным ўрочышчы Курапаты, дзе сёмыя суткі працягваецца супрацьстаянне з аднаго боку жыхароў і грамадзянскіх актывістаў і з другога боку рабочых, нанятых забудоўшчыкам бізнес-цэнтра.
Таксама на грамадзянскіх актывістаў невядомымі быў здзейснены начны напад.
Вернікамі царквы «Ян Прадвеснік» з’яўляюцца некаторыя з абаронцаў Курапатаў, якія нязменна пазіцыяніруюць сябе як змагары за хрысціянскія каштоўнасці, у тым ліку, лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і яго жонка Настасся.
Антоній Бокун — прапаведнік, бібліст, перакладчык Новага Запавета на беларускую мову.