У інтэрнэце з’явіўся сайт лагера абароны Курапатаў kurapaty.by, Асноўная функцыя сайту — збор ахвяраванняў на патрэбы лагеру. Паштоўкі і цішоткі з нядаўна створаным лагатыпам прапаноўваюцца ў падарунак ахвярадаўцам.

«Людзі падтрымліваюць не толькі барацьбу супраць амаральнай забудовы крывавага помніка савецкім рэпрэсіям, яны падтрымліваюць змаганне з карумпаванасцю і глухатой улады. Мэта сайта — дапамагчы падтрымаць гэтае змаганне людзям, якія не маюць магчымасці фізічна далучыцца да лагера ці падвезці неабходныя рэчы», — кажа стваральнік сайта Пётр Маркелаў.

На дадзены момант сабрана 10 ахвяраванняў на агульную суму ў 305 еўра. На сайце пазначана, што справаздача аб выдатках лагера будзе даступная пазней.

«Актывісты, што мерзнуць там па начах, ведаюць, што ім трэба. Калі пытанне забудовы Курапатаў будзе вырашанае, сродкі, якія застануцца, пойдуць на кампанію па ўсталёўцы мемарыяла ў Курапатах ці іншую мэту, якая будзе абраная ахвярадаўцамі і грамадскасцю», — кажа Пётр Маркелаў.

Збор сродкаў вядзецца праз сістэму PayPal, якая дазваляе ахвяраваць самастойна абраную суму ў еўра кожнаму ўладальніку карт VISA, Maestro і MasterCard у любой валюце. Акрамя таго, ахвяраванні можна пакінуць непасрэдна ў самім лагеры (Мірашнічэнкі 53), на сядзібе БНФ (Чарнышэўскага 3, кв. 39) і ў Арт-сядзібе (Незалежнасці 58, оф. 430, 4 паверх Маскоўска-Венскага ГЦ).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?