«На маю думку, крыж з адарваным фрагментам, выдзеленым каларыстычна — гэта тая тэрыторыя, якая зараз патрабуе ад грамадства ўвагі», — распавёў «НН» Міхал.

Дызайнер наведваў пратэстоўцаў на вуліцы Мірашнічэнкі, каб падтрымаць і ўбачыць працэс абароны сваімі вачамі. Яму гэта і асабісты боль: у Курапатах быў расстраляны дзед Міхала.

Нагадаем, што на мінулым тыдні мінскі дызайнер Саша Чабатароў прапанаваў першы варыянт лога: з трактарам і бел-чырвона-белым сцягам.

Пра гэта мы пісалі тут.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?