З 1 сакавіка кантралёры ў трамваях будуць працаваць без форменных камізэлек, паведаміў «Мінск-Навіны» начальнік кантрольна-рэвізорскай службы дзяржаўнага прадпрыемства «Мінсктранс» Юрый Давідовіч.

Паводле слоў спецыяліста, ажыццяўляць праверку на лініі без такой экіпіроўкі ў гарадскім электрычным транспарце не забаронена.

Некалькі гадоў таму мінскія кантралёры сталі насіць замест камізэлек з яркімі святлоадбівальнымі палосамі менш прыкметныя цёмна-сінія. Тым не менш, многія «зайцы» і зараз беспраблемна заўважаюць кантралёраў на прыпынках і спяшаюцца выскачыць з транспартнага сродку. Цяпер супрацоўнікі КРС скарыстаюцца досведам калег з многіх еўрапейскіх краін, дзе кантралёры не прыцягваюць увагі спецыяльнай формай.

— У кантралёраў у любым выпадку пры сабе будзе пасведчанне КРС, — растлумачыў Юры Давыдовіч. — Але ў нашых супрацоўнікаў у абавязковым парадку маюцца яшчэ і бэйджы, замацаваныя над адзеннем, а таксама відэарэгістратары і прылады кантралёра, з дапамогай якіх правяраецца аплата праезду на БСК.

Выпрабуем практыку працы без форменных камізэлек пакуль на трамвайных маршрутах. Прааналізаваўшы вынікі, прымем рашэнне аб кантролі без камізэлек у тралейбусах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0