Экс-прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч заявіў, што канчаткова разышоўся з жонкай Людмілай пасля 45 гадоў шлюбнага жыцця. Пра гэта паведамляе Deutsche Welle.
Людміла Януковіч запомнілася «яркай» прамовай на мітынгу ў Данецку падчас Аранжавай рэвалюцыі 2004 года.
Уцякач заявіў нямецкаму выданню Der Spiegel, што жыве ў неафіцыйным шлюбе з сястрой сваёй былой кухаркі, разам з якой бег з Украіны ў 2014 годзе.
Любоў Паляжай — цяперашняя спадарожніца Віктара Януковіча. Фота: сайт БФ «Дарога Майбутнього»
Фінансава яго падтрымлівае, па словах Януковіча, старэйшы сын.
Карэспандэнт Der Spiegel адзначае, што падчас размовы Януковіч не раз блытаўся і спрабаваў пазбягаць складаных пытанняў. Аднак экс-прэзідэнт адкрыта распавёў аб прыватным жыцці. Януковіч адзначыў, што толькі некалькі разоў сустракаўся з прэзідэнтам РФ Уладзімірам Пуціным: «Разумею, мае праблемы — не яго ўзровень».