Віцэ-прэм'ер РФ Аркадзь Дварковіч заявіў, што паміж Расіяй і Беларуссю застаюцца рознагалоссі па газавым пытанні.

«У нас рознагалоссі застаюцца», — сказаў ён, адказваючы на пытанне, ці прачытала кіраўніцтва Расіі і Беларусі падрыхтаваны тэкст пратакола па нафтагазавым пытанні.

«Перамовы працягваюцца, чакаем цяпер іх рэакцыі на нашы апошнія прапановы. Беларусь даўно павінна была пагасіць доўг за газ, а не назапашваць яго», - дадаў віцэ-прэм'ер.

Таксама Дварковіч адзначыў, што перамовы ідуць «складана».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?