«На гэтым тыдні атмасферныя франты і цёплыя паветраныя масы, якія паступаюць з паўднёвага захаду Еўропы, абумовяць няўстойлівае і цёплае надвор'е. Ападкі будуць выпадаць у асноўным у выглядзе дажджу, а тэмпературны фон будзе цалкам адпавядаць канцу сакавіка — пачатку красавіка, так што сустрэча каляндарнай зімы з вясной будзе цёплай», — распавяла сіноптык.

У аўторак умовы надвор'я будзе вызначаць цёплая вільготная паветраная маса, будзе пераважна без ападкаў, толькі ноччу і раніцай у паўночна-ўсходніх раёнах краіны пройдуць невялікія ападкі (у асноўным дождж). У начныя і ранішнія гадзіны чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог захаваецца галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 4 градусаў.

Днём — 4—10 цяпла, па паўднёвым захадзе краіны паветра прагрэецца да 13 градусаў.

У сераду пад уплывам атмасферных франтоў ноччу ў паўночна-ўсходніх і паўднёва-заходніх раёнах, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе 1-7 градусаў вышэй за нуль, днём - 5-12 цяпла.

У чацвер ноччу ў цэнтральных і ўсходніх раёнах Беларусі, днём па захадзе і ўсходзе краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 1 да плюс 5 градусаў, днём - 3-9 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 3 сакавіка, чарговая сістэма атмасферных франтоў выкліча на большай частцы тэрыторыі Беларусі кароткачасовыя ападкі (мокры снег, дождж). Чакаюцца слабыя туман і галалёд, ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. У асобных раёнах магчымы парывісты вецер. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, днём - 1-8 цяпла.

У выходныя дні чакаецца па-вясноваму цёплае надвор'е.

У суботу, 4 сакавіка, пераважна па поўначы краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя ападкі. Ноччу і раніцай чакаюцца слабыя туман і галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў. Днём - 4-10 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 12.

У нядзелю, 5 сакавіка, будзе пераважна без ападкаў, толькі ў заходніх раёнах краіны магчымы кароткачасовы дождж. Ноччу і раніцай чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да плюс 5 градусаў, днём 5-11 градусаў цяпла, па паўднёвым захадзе - да плюс 14.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?