Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі не гатова абмяркоўваць пытанне аб пераглядзе тэрмінаў за распаўсюд наркотыкаў. Пра гэта заявіў на прэс-канферэнцыі намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Міністэрства ўнутраных спраў Андрэй Саладоўнікаў, каментуючы раней агучаную ў Беларусі ініцыятыву аб унясенні ў артыкул 328 КК РБ новых пунктаў, якія дазволяць змякчыць пакаранне за гэты від злачынства.

Дадзеная ініцыятыва заключаецца ў скарачэнні тэрмінаў для тых, хто трапляецца першы раз з невялікімі дозамі наркотыкаў на так званым бытавым збыце падчас сумеснага ўжывання.

«На сённяшні дзень МУС не гатова абмяркоўваць гэтае пытанне, бо тыя рычагі і магчымасці, якія ў нас ёсць, рэальна эфектыўна ўплываюць на сітуацыю ў краіне», — сказаў спецыяліст.

Пры гэтым ён не выключыў, што ў найбліжэйшай будучыні да абмеркавання гэтага пытання могуць вярнуцца. «Магчыма, у найбліжэйшай будучыні мы і будзем абмяркоўваць гэтыя пытанні, і будзем размаўляць з заканадаўцамі, але пакуль мы не гатовыя гэта абмяркоўваць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?