Пацярпелая ў ГЦ «Еўропа» Ганна Розентава заявіла пазоў аб кампенсацыі маральнай шкоды, паведамляе БелТА з залы Мінскага гарадскога суда.
Паводле заявы, яна просіць спагнаць з абвінавачанага Уладзіслава Казакевіча кампенсацыю маральнай шкоды ў 1,5 тысяч рублёў. Дзяўчына скардзіцца на прычыненую маральную шкоду: яна адчувае пачуццё страху, маральныя пакуты, перажыванні, боязь пры перамяшчэнні на вуліцы. Пацярпелай патрабавалася медычная дапамога.
Ганна Розентава была першай ахвярай Казакевіча, аднак здолела збегчы ад яго.