Афіцыйныя перамовы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі і прэзідэнта Грузіі Георгія Маргвелашвілі адбудуцца 1 сакавіка ў Палацы Незалежнасці. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць перамовы ў фармаце «сам-насам», а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе нададзена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння. Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Праграмай афіцыйнага візіту прэзідэнта Грузіі таксама прадугледжаны сустрэчы з кіраўніцтвам урада Беларусі, Нацыянальнага сходу, наведванне арганізацый і сацыякультурных аб'ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?