Пытанне аб мэтазгоднасці ўвядзення ў Беларусі абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці будзе вынесенае на грамадскае абмеркаванне. Пра гэта ў інтэрв'ю часопісу «Беларуская думка» паведаміў намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Жарко.

Thinkstock

Thinkstock

«Прапрацоўка пытання аб мэтазгоднасці ўстанаўлення абавязковага сацыяльнага водпуску для бацькі пры нараджэнні дзіцяці прадугледжана падпраграмай «Сям'я і дзяцінства» Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь» на 2016-2020 гады. Пытанне будзе вывучанае ў бягучым годзе рабочай групай, у якую ўвойдуць спецыялісты розных ведамстваў. І, думаю, адпаведныя прапановы будуць прадстаўленыя на дадатковае грамадскае абмеркаванне», — сказаў віцэ-прэм'ер.

Паводле яго слоў, у Беларусі даволі актыўна падключыліся да абмеркавання гэтай тэмы.

«Для нас гэта вельмі важны сігнал. Ён сведчыць аб тым, што грамадства зацікаўлена ў павышэнні ролі бацькі ў сям'і, адказным бацькоўстве. Так, пакуль у Беларусі мужчыны вельмі рэдка карыстаюцца магчымасцю водпуску па доглядзе дзіцяці. Відавочна, што і самі яны недаацэньваюць мужчынскі ўдзел у выхаванні дзяцей. Аднак рэалізацыя ініцыятывы па ўвядзенні абавязковага дэкрэтнага водпуску для бацькі, на думку спецыялістаў, здольная змяніць сітуацыю», — адзначыў Васіль Жарко.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?