«Мінскводаканал» запусціў праграму, якая дазваляе вызначыць якасць водаправоднай вады па адрасным запыце карыстальніка, паведамілі БелТА на прадпрыемстве.

Пасля ўводу адрасу http://minskvodokanal.by/water/home/ на экране адлюстроўваюцца значэнні асноўных арганалептычных, хімічных і мікрабіялагічных паказчыкаў вады. Для параўнання пазначаныя гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі рэчываў. Модуль выкарыстоўвае картаграфічную сістэму Google, што дазваляе сінхранізаваць адрасную базу ў адпаведнасці з абнаўленнямі сістэмы. Значэнні выстаўляюцца на аснове лабараторных даследаванняў проб.

Значэнні паказчыкаў абнаўляюцца штомесяц, а ў выпадку неабходнасці, выкліканай тэхнічнымі пераключэннямі, змяненнем зон уплыву на працягу перыяду, і часцей.

«Водаправодная вада ў Мінску бяспечная для ўжывання незалежна ад крыніцы водазабеспячэння. Штогод праводзіцца адбор больш за 100 тыс. проб, выконваецца звыш за 400 тыс. аналізаў, маніторынг якасці пітной вады вядзецца сем дзён у тыдзень», — адзначылі спецыялісты.

Разам з тым «Мінскводаканал» нагадвае, што прадпрыемства кантралюе якасць вады толькі ў сістэмах халоднага водазабеспячэння, адказваючы за якасць паслуг на мяжы сваёй эксплуатацыйнай адказнасці — вонкавыя водаправодныя сеткі да ўводу ў будынак. За забеспячэнне належнай эксплуатацыі ўнутрыдамавой сістэмы водазабеспячэння адказвае абслуговая арганізацыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0