Кіроўцы пабіліся за месца ў чарзе паблізу пункта пропуску «Варшаўскі мост», паведамілі ў ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Інцыдэнт паміж 30-гадовым і 40-гадовым берасцейцамі адбыўся сёння каля 9 гадзін раніцы на дарозе Крапасны праезд. Два легкавыя аўтамабілі пры выездзе з тэрыторыі АЗС у парушэнне патрабаванняў дарожнага знака паехалі наўпрост, каб прайсці рэгістрацыю электроннай чаргі. Пры гэтым кіроўца «Аўдзі А6», жадаючы абагнаць суперніка, не ўлічыў бакавога інтэрвалу паміж аўто і зачапіў «Аўдзі 80».

Са слоў відавочцаў, дробнае ДТЗ справакавала канфлікт: замест таго, каб прынесці прабачэнні, віноўнік ДТЗ стаў высвятляць адносіны з пацярпелым. У запале ён ударыў нагой па фары. Двойчы пацярпелы кіроўца, нядоўга думаючы, дастаў падобны на малаток прадмет і разбіў задняе шкло аўтамабіля крыўдзіцеля.

На месца здарэння па выкліку прыбылі супрацоўнікі ДАІ, АМАП і аператыўная група. На ўдзельнікаў інцыдэнту было складзена чатыры адміністрацыйныя пратаколы, тры з якіх на завадатара канфлікту. Прычым пацярпелы выказаў пажаданне не прыцягваць крыўдзіцеля да адказнасці за здзяйсненне ДТЗ. Праверку па факце наўмыснага прычынення шкоды маёмасці праводзіць Маскоўскі РАУС.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?