Экспартная цана на газ для Еўрасаюза ў 2017 годзе можа скласці 180-190 даляраў за тысячу кубаметраў, паведаміў намеснік старшыні праўлення «Газпрома» Аляксандр Мядзведзеў, піша ria.ru.

ria.ru

ria.ru

Прадстаўнік кампаніі адзначыў, што ў мінулым годзе Еўропа плаціла за паліва ў сярэднім 167 даляраў за тысячу кубаметраў.

«Еўропа была, ёсць і застаецца прыярытэтным рынкам для «Газпрома», — падкрэсліў Мядзведзеў, выступаючы на Дні інвестара «Газпрома» ў Сінгапуры.

Паводле яго слоў, у 2016 годзе доля «Газпрома» на еўрапейскім рынку вырасла да 34%. У 2015-м гэты паказчык складаў 31 працэнт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0