Культура1717

Гісторык, які вярнуў Скарыну сапраўднае імя, святкуе 80-годдзе

28 лютага спаўняецца 80 гадоў Георгію Галенчанку.

Яго дбаннем быў створаны вобраз Францыска Скарыны, вядомы цяпер кожнаму школьніку.

Ён жа распавёў беларусам пра братоў Мамонічаў, друкара-магілёўца Спірыдона Собаля, пачынальніка Барока ў Беларусі Яна Марыа Бернардоні і яшчэ безліч базавых постацяў нашай культуры.

Георгій Якаўлевіч нарадзіўся ў Петразаводску ва ўкраінска-яўрэйскай сям'і, але з дзяцінства жыў у Мінску. Тут вывучыў мову, тут палюбіў беларускую культуру.

Галенчанка скончыў гістфак БДУ і аспірантуру Гісторыка-архіўнага інстытута ў Маскве. Толькі ў цэнтры савецкай краіны ў той час можна было абараніць настолькі культуралагічную і настолькі беларусацэнтрычную дысертацыю — «Гісторыя беларускага кнігадрукавання XVI—XVIII стагоддзяў».

Галенчанка першы адкрыў для шырэйшага кола чытачоў кнігі, выдадзеныя на беларускіх землях у першыя стагоддзі існавання кнігадрукавання.

У каталозе «Кніга Беларусі 1517—1917» ён даў не толькі падрабязна апісанне ўсіх кніг, але і выклаў іх змест, што было надзвычай смелым крокам у тагачаснай савецкай Беларусі — усе ж старадрукаваныя кнігі былі рэлігійнымі!

Маштабнай працай Галенчанкі стала факсімільнае выданне Бібліі Скарыны —

славуты вялікафарматны трохтомнік у чырвонай вокладцы, аднагодак беларускай незалежнасці. Галенчанка разам з фатографам ездзіў па свеце і адшукваў кнігу за кнігай, каб урэшце выдаць для беларусаў поўны камплект.

Гэта Галенчанка вярнуў Скарыну сапраўднае імя: ён знайшоў дакумент, які паказвае, што насамрэч «Георгіус» - не другое імя друкара, а прыкрая памылка, дапушчаная перапісчыкам у копіі дакумента: замест «выдатны», «egregius» Францыск Скарына стаў «georgius'ам».

Расійскім дарэвалюцыйным гісторыкам хапіла гэтага, каб сцвярджаць пра прыналежнасць Скарыны да праваслаўнага свету. У той час як Скарына быў у сучасным разуменні чалавекам Сусвету: друкаваў Біблію для усяго «народу рускага» ў ВКЛ, а не для пэўнай канфесіі. 

Георгій Якаўлевіч — беларус з сусветным іменем, паважаны сярод усёй кнігазнаўчай супольнасці.

Арганізатар беларускай навукі, спецыяліст па гістарычных крыніцах, ад якіх у сваіх даследаваннях не адыходзіць ні на крок. І ў савецкі час, і ў незалежнай Беларусі аб'ектыўнасць — асноўны арыенцір у яго работах.

Гістарычныя працы Галенчанкі не даюць поўнага ўяўлення пра інтэлігентнасць і тонкі гумар гэтага выбітнага чалавека. А ягонай энергічнасці і цікаўнасці можна пазайздросціць. Зычым Георгію Якаўлевічу моцнага здароўя, моцы духу і плёну. Да віншаванняў можна далучыцца праз каментары.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне пенсіянер паспрабаваў замініраваць аўто суседа. Мужчыну выратаваў сабака

У Лунінцы ў фермераў пачынаюць спець першыя клубніцы ФОТАФАКТ 3

Шэсць з дваццаці гоншчыкаў «Формулы 1» сёлета — пачаткоўцы. Адзін з іх нядаўна атрымаў правы кіроўцы

Беларускі модны брэнд адзення хоча судзіцца з іншым — прычына ў назве3

Пад Гомелем з'явілася двухсэнсоўнае графіці17

Група захопу з георгіеўскімі стужкамі затрымала навапалачаніна, якога падазраюць ва ўхіленні ад падаткаў3

Forbes назваў найлепшым сканер дакументаў ад беларуса2

У Кіеве фатограф пасля фотасесіі задушыў мадэль. Абодва аказаліся грамадзянамі Расіі6

Беларускі паэт Сяргей Прылуцкі пайшоў ваяваць за Украіну15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»22

«Прапаганда, як у Паўночнай Карэі». Палякі не вераць выбару тавараў у бабруйскім «Грыне»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць