Аляксандр Лукашэнка наведае сёння Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр трансплантацыі органаў і тканак ўстановы аховы здароўя «9-я гарадская клінічная бальніца», паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы азнаёміцца з новымі медыцынскімі тэхналогіямі, ўкаранёнымі ў працу цэнтра, агледзіць аддзялення інтэнсіўнай тэрапіі і рэанімацыі, трансплантацыі, лабараторыю клеткавых тэхналогій. Аляксандру Лукашэнку таксама паведамяць аб перспектывах далейшага развіцця транспланталогіі ў рэспубліцы.

Акрамя таго, кіраўнік краіны азнаёміцца з распрацоўкамі, вылучанымі ў 2016 годзе на суісканне Дзяржаўнай прэміі Беларусі ў галіне навукі і тэхнікі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?