На выходных беларускія карыстальнікі заўважылі, што расійская інтэрнэт-«энцыклапедыя» «Луркамор'е» (lurkmore.to) перастала быць даступная. У Міністэрстве інфармацыі ўдакладнілі прычыну блоку.

«Распаўсюджвалася недакладная інфармацыя, плюс прысутнічала нецэнзурная лексіка, забароненая для распаўсюду ў СМІ», — патлумачыў Юрый Бябешка, намеснік начальніка ўпраўлення прававой і кадравай работы Міністэрства інфармацыі.

Міністэрства вынесла рашэнне аб блакаванні па звароце з Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Згодна з рашэннем ведамства, блакаванні падлягаюць усе старонкі рэсурсу.

Сайт патрапіў у «Пералiк блакаваных інтэрнэт-рэсурсаў», абавязковы да выканання ўсімі пастаўшчыкамі інтэрнэт-паслуг і мабільнымі аператарамі.

* * *

«Луркамор'е» — жартаўлівая нецэнзурная энцыклапедыя, напісаная на жаргоне з інтэрнэт-мемаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?