Вядомы спецыяліст Людас Румбуціс стаў новым галоўным трэнерам маладзёжнай зборнай Беларусі (U-21) па футболе. Яго кандыдатура зацверджана сёння на пасяджэнні выканкама асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Людас Румбуціс, якому цяпер 61 год, сваю гульнявую кар'еру пачаў у 1974 годзе ў віленскім «Жальгірысе», а ў наступным годзе перайшоў у мінскае «Дынама» і стаў у яго складзе чэмпіёнам (1982) і бронзавым прызёрам (1983) чэмпіянату Савецкага Саюза.

Трэнерскую кар'еру новы настаўнік беларускай «маладзёжкі» пачынаў у мінскай «Змена», потым працаваў у брэсцкім і мінскім «Дынама», «Маладзечна», бабруйскай «Белшыне», гродзенскім «Нёмане», мінскім «Партызане» і «Дарыдзе».

У гэтым сезоне новым падапечным Людаса Румбуціса трэба будзе стартаваць у адборачным турніры маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2019. Беларусы выступяць у 1-й кваліфікацыйнай групе разам з футбалістамі Харватыі, Чэхіі, Грэцыі, Малдовы і Сан-Марына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?