REX FEATURES
Галоўны трэнер «Арсенала» Арсен Венгер адмовіўся ад прапановы аднаго з кітайскіх клубаў, паведамляе The Telegraph.
Заробак французскага спецыяліста мог скласці €35 млн у год пасля выліку падаткаў. Прыняўшы прапанову з Кітая, Венгер стаў бы самым высокааплатным трэнерам свету. Цяпер самы высокі заробак сярод трэнераў атрымлівае іспанец Хасэп Гвардыёла, які ўзначальвае «Манчэстар Сіці» (€18,3 млн у год).
Кантракт Венгера з «Арсеналам» мінае пасля заканчэння гэтага сезона. Лонданскі клуб прапанаваў яму падоўжыць дамову на два гады з заробкам £ 10 млн (€ 11,7 млн) за сезон. 67-гадовы французскі спецыяліст пакуль не прыняў рашэння, ці застанецца ён на чале каманды.
Венгер узначальвае «Арсенал» з 1996 года.