Расійскія вайскоўцы пакінуць тэрыторыю Кыргызстана, калі ўлады краіны вырашаць, што база Расіі на яе тэрыторыі больш не патрэбна. Пра гэта заявіў прэзідэнт Уладзімір Пуцін на сустрэчы з кіраўніком Кыргызстана Алмазбекам Атамбаевым.

Паводле яго слоў, калі Кыргызстан скажа, што яны ўмацавалі настолькі свае ўзброеныя сілы, што такая база ім не патрэбна», то расійскія ваенныя сыдуць «у гэты ж дзень».

«Нам няма ніякай неабходнасці тут размяшчаць вайсковы кантынгент. Ён звязаны толькі з адным — з бяспекай у самой Кіргізіі», — адзначыў Пуцін.

Аб'яднаная расійская авіяцыйная база Кант знаходзіцца ў аднайменным населеным пункце недалёка ад Бішкека. На ёй базуюцца штурмавікі Су-25 і верталёты Мі-8. У снежні 2016 года Атамбаеў казаў, што Кыргызстан павінен у будучыні «абапірацца і спадзявацца толькі на свае ўзброеныя сілы», а не «на базу Расіі, Амерыкі ці якой-небудзь іншай краіны».

У 2014 годзе закрылася амерыканская авіябаза Манас, размешчаная на тэрыторыі міжнароднага аэрапорта. Яна знаходзілася ў Кыргызстане з 2001 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?