28.02.2017 / 17:10

Жыхарка Рэчыцы пакараная за абразу беларускай мовы 46

Жыхарка Рэчыцы Яўгенія Чацвяртная пакараная за абразу беларускай мовы (артыкул 9.22 Каап).

Разбіральніцтва пачалося ў снежні 2016 года. Ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску!» Ігар Случак накіраваў заяву ў Рэчыцкі райвыканкам. Ён паведаміў, што 1 снежня 2016 года ў групе «Моцныя навіны» — навінавы паблік Гомеля» ў сацыяльнай сетцы «ВКонтакте» жыхарка Рэчыцы пакінула каментар: «Белорусский язык неприятен на слух. Да и вообще, белор. язык — это нелепое ассорти из русского и польского». Заяўнік палічыў, што такім выказваннем у публічнай прасторы Чацвяртная парушыла артыкул 9.22 КаАП, публічна абразіўшы беларускую мову. Ігар Случак прасіў прыцягнуць грамадзянку да адказнасці.

Адказу з райвыканкаму заяўнік не атрымаў. 14 лютага ён звярнуўся ў пракуратуру Рэчыцкага раёна з просьбай правесці праверку і растлумачыць, чаму райвыканкам не даў своечасова адказ на зварот.

«Па выніку разгляду вашай заявы намеснікам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Рэчыцкага райвыканкама 31 студзеня была вынесеная пастанова аб адміністрацыйным спагнанні з Яўгеніі Чацвяртной па артыкуле 9.22 КаАП», — адзначыў у адказе пракурор Рэчыцкага раёна Мікалай Беларусаў. Зыходзячы з ліста пракуратуры, райвыканкам даваў адказ Случаку, але той яго не атрымаў.

«Яўгенія Чацвяртная атрымлівала юрыдычную адукацыю ў той жа ВНУ, што і я, працавала судовым выканаўцам, таму яна не магла не разумець, што падобныя выказванні недапушчальныя і абразлівыя, а адукаваны чалавек так сябе паводзіць не можа і не павінен. Варта адзначыць, што абразлівы каментар яна пакінула пад тым жа запісам у пабліку, дзе пакінуў свой абразлівы каментар былы міліцыянт Васіль Варушчанка, які таксама праз суд быў пакараны за абразу беларускай мовы», — заявіў Случак.

У цэлым ён задаволены пастановай Рэчыцкага райвыканкама. «Я ў свой час праходзіў там практыку і магу адзначыць, што там працуюць добрыя спецыялісты, якія пры ўсёй складанасці дадзенай справы паспелі ўкласціся ў тэрмін: калі б пастанова была вынесеная на дзень пазней, Яўгенія Чацвяртная змагла б пазбегнуць адказнасці. Спадзяюся, гэты выпадак будзе навукай для тых, хто лічыць, што збіраць «лайкі» у сацыяльных сетках за кошт абразы нацыянальнай мовы — добрая ідэя», — сказаў ініцыятар грамадзянскай кампаніі «Справаводства па-беларуску».

140
Мужик / Адказаць
28.02.2017 / 17:32
Это ее мнение, я его категорически не разделяю, оно мне не приятно и считаю, что такое мнение бывает у людей низкого культурного и образовательного уровня. Но судить за это?! Маразм.
8
Багданкебіч / Адказаць
28.02.2017 / 17:34
Цяпер Жэнька пачне лічыць яе прыемнай на слых :)
9
ласло / Адказаць
28.02.2017 / 17:47
Это оскорбление. Что значит "нелепое ассорти"? Это у Коласа, Купалы, Быкова ассорти" или в голове у этой дуры?
Паказаць усе каментары/ 46 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру