Невялікі самалёт упаў на жылыя дамы ў амерыканскім горадзе Рыверсайд (штат Каліфорнія), загінулі чатыры чалавекі, яшчэ два атрымалі раненні, паведамляюць інфармагенцтвы.

Самалёт Cessna 310, на борце якога знаходзіліся пяць чалавек, упаў праз некаторы час пасля вылету з аэрапорта горада Рыверсайд. Прычыны катастрофы пакуль не вядомыя.

Паведамляецца, што самалёт упаў на два жылыя дамы. На месцы здарэння ўзнік пажар. На барацьбу з агнём былі накіраваны некалькі пажарных брыгад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0