Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп і члены яго адміністрацыі прыцягваюць увагу крытыкаў літаральна любым сваім неасцярожным дзеяннем. Чарговая прычына для абмеркавання таго, што Трамп не пасуе для сваёй цяперашняй працы, — фатаграфія, на якой яго дарадчыца Келіэн Конуэй ў фрывольнай позе сядзіць на канапе ў кабінеце прэзідэнта.

Brendan Smialowski, AFP

Brendan Smialowski, AFP

У панядзелак, 27 лютага, Дональд Трамп сустракаўся ў Авальным кабінеце з прадстаўнікамі ўніверсітэтаў, у якіх традыцыйна вучыліся і выкладалі афраамерыканцы. У нейкі момант Келіэн Конуэй (дарадчыца Трампа, яна ў асноўным адказвае за камунікацыю і часта выступае ад імя прэзідэнта) вырашыла зрабіць агульную фатаграфію прысутных у памяшканні на тэлефон - і для гэтага забралася з нагамі на канапу, а потым, не мяняючы позы, стала нешта рабіць у тэлефоне. У гэты час яе сфатаграфаваў Брэндан Смялоўскі з агенцтва AFP.

Поза Конуэй шматлікім здалася недарэчнай і непаважлівай - як у адносінах да Белага дома, так і ў адносінах да прысутных афраамерыканцаў. У твітары нават з'явіўся хештег #CouchGate - «канапагейт». Зрэшты, апаненты крытыкаў Конуэй адразу нагадалі, што Барак Абама вельмі любіў фатаграфавацца, закінуўшы ногі на прэзідэнцкі стол.

Зрэшты, далёка не ўсе праціўнікі адміністрацыі Трампа палічылі гэты сюжэт годным таго, каб звяртаць на яго ўвагу, а рэдактар выдання Mother Jones назваў шум вакол фатаграфіі «самым ідыёцкім у гісторыі».

Сама Конуэй прэтэнзіі пакуль ніяк не пракаментавала

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?