Ужо два тыдні замежныя турысты могуць прыязджаць у Беларусь на 5 дзён без візы. Усе яны прылятаюць у Нацыянальны аэрапорт, а вартавыя парадку сочаць за тым, каб замежнікі не парушылі тэрміны знаходжання ў краіне, паведамляе tut.by.

«За гэты перыяд мы зафіксавалі некалькі парушэнняў, гаворка не ідзе аб дзясятках, іх не больш за пяць. Якія гэта парушэнні? 2-3 чалавекі парушылі тэрміны знаходжання на нашай тэрыторыі, і 1-2 выпадкі, калі турысты ехалі ў РФ, маючы візы РФ, але да нас заехалі без яе. Вось якая статыстыка. І вы самі разумееце, што яна ніяк не ўплывае на правапарадак дзяржавы. Асаблівых намаганняў або сродкаў мы не выкарыстоўваем у гэтай галіне, усё досыць гарманічна і без заган працуе», — кажа міністр унутраных спраў Ігар Шуневіч.

У міліцыі не прагназуюць, што з увядзеннем бязвізавага рэжыму павялічыцца ўзровень злачыннасці. Калі глядзець на лічбы, замежнікі здзяйсняюць усяго 1,4−1,7% злачынстваў ад агульнай колькасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0