Вінаватым у дарожна-транспартным здарэнні, у якім пацярпеў Мікалай Карачанцаў, можа быць прызнаная жонка акцёра, якая кіравала аўтамабілем «Таёта», паведаміла у аўторак «Интерфаксу» абазнаная крыніца.

ТАСС

«Папярэдні аналіз здарэння дазваляе зрабіць выснову аб парушэнні правілаў дарожнага руху кіроўцам «Таёты». У дачыненні да яе складзены пратакол, які перададзены ў групу адміністрацыйнай практыкі», — сказаў суразмоўца агенцтва.

Карачанцаў, яго сваячка, а таксама медсястра, якія знаходзіліся ў аўтамабілі, былі шпіталізаваныя напярэдадні пасля сутыкнення з мікрааўтобусам «Газэль» у Шчолкаўскім раёне Падмаскоўя.

Жонка артыста Людміла Поргіна паведаміла, што Карачанцаў пераведзены ў НДІ імя Скліфасоўскага. «Усё нармальна, кровазліцця няма. Раніцай яго павінны будуць аглядаць лекары. Можа быць, забяром яго дадому», — сказала яна.

Па сцвярджэнні жонкі акцёра, у аварыі вінаваты кіроўца «Газэлі». «Мы ехалі па галоўнай Пушкінскай вуліцы ў кіно, іншая машына выязджала на галоўную вуліцу. Ён нас ударыў, мы перакуліліся адразу», — сказала Поргіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?