фота Сяргея Гудзіліна

Дэпутатка Ганна Канапацкая зламала нагу. Пра тое, як гэта здарылася, яна сказала Свабодзе:

«Раніцай я выходзіла з пад'езду. Пасьлізнулася, павалілася, адчула востры боль. Высьветлілася, што пералом у двух месцах, але бяз зрушваньня. Магчыма, ёсьць і трэшчына, трэба будзе дадаткова правяраць.

Паклалі гіпс. Ляжу дома. Лекары кажуць, што гэта тыдняў на шэсьць. Першы тыдзень прапісаны поўны спакой. Затым можна будзе пакрыху рухацца. Калі лекаваньне будзе ісьці добра, паспрабую праз тыдзень нават заскочыць у Палату прадстаўнікоў.

Працы шмат. Добра, што сучасная тэхніка дапамагае за ўсім сачыць. Так што ведаю пра ўсе падзеі, сёе-тое спрабую зрабіць сама: занатоўваю прапановы да некаторых дакумэнтаў».

Старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька сказаў, што Ганна зьбіралася ляцець у Вашынгтон, дзе праходзіць усясьветны форум жанчын-парлямэнтароў, якія абраліся першы раз у парлямэнт. Але не атрымалася.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?