«Толькі што па радыё «Мінск» сказалі, што Адміністрацыя прэзідэнта хоча ўзяць клопат пра Курапаты на сябе, — піша ў сябе ў фэйсбуку Эдуард Пальчыс. — Такім чынам, Наталля Качанава, на дадзены момант вам трэба прывезці ў лагер на Мірашнічэнкі, 53:
— глыбокія аднаразовыя талеркі,
— дрот доўгі на 2,5 кВт,
— святлодыёдныя стужкі,
— паддоны,
— дошкі,
— дровы,
— пітную ваду,
— гарнітуру для тэлефонаў.
Для абаронцаў Курапатаў з Адміністрацыі прэзідэнта абяцаем самы цёплы чай і самыя смачныя пачастункі», — троліць Пальчыс.