Цырымонія афіцыйнай сустрэчы прэзідэнта Грузіі Маргвелашвілі праходзіць у Палацы Незалежнасці. Ля ўваходу ў Палац грузінскага лідара прывітаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, пасля чаго пачалася цырымонія афіцыйнай сустрэчы, якая ўключае выкананне дзяржаўных гімнаў.

Кіраўнікі дзяржаў правядуць сёння перамовы ў фармаце «сам-насам», а таксама ў пашыраным складзе з удзелам членаў дэлегацый. Бакі абмяркуюць шырокі комплекс пытанняў развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, асаблівая ўвага будзе нададзена актывізацыі гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу двухбаковых дакументаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?