Міхаіл Пугаўкін памёр у пятніцу, апоўдні пасьля доўгай і працяглай хваробы.

За сваё творчае жыцьцё Міхаіл Пугаўкін зьняўся у 101 фільме, у тым ліку «Дванаццаць крэслаў», «Іван Васільевіч мяняе прафэсію», «Апэрацыя Ы», «Вясельле ў Малінаўцы», «Спортлато-82» ды інш. Дэбютаваў у фільме «Справа Артамонавых»

Яго называлі Каралём камэдый.

Міхаіл Пугаўкін нарадзіўся 13 ліпеня 1923 г. у в. Рамешкі Кастрамской вобласьці.

Пачынаў кар’еру слесарам на Маскоўскім заводзе.

«Працуючы на заводзе, я атрымліваў 450 рублёў — У тэатры мне прапаноўвалі усяго 75. Але ўсё ж такі мама мяне блаславіла: «Ідзі, калі душа патрабуе. Толькі з такім тварам, ці бяруць у акторы?», згадваў Міхаіл Пугаўкін.

Фота Эхо Москвы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0