Віцэ-прэм'ер, міністр эканомікі і фінансаў Польшчы Матэуш Маравецкі выказаўся за ўвядзенне частковых абмежаванняў на гандаль у выходныя і святочныя дні.

На яго думку, забарона на гандаль павінна распаўсюджвацца на адзін або два нядзельныя дні на месяц.

Маравецкі выказаў перакананне, што кампраміснае рашэнне па гэтым пытанні будзе выпрацавана ў ходзе заканадаўчых работ.

Больш за паўмільёна палякаў падпісаліся пад законапраектам, які прадугледжвае абмежаванне ў Польшчы гандлю па нядзелях і святах. Законапраект ініцыяваны прафсаюзам «Салідарнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?