01.03.2017 / 11:53

АНТ можа зрабіць «Нашу раніцу» беларускамоўнай некалькі разоў на месяц 21

21 лютага — у дзень Міжнародны дзень роднай мовы - праграма «Наша раніца» на тэлеканале АНТ упершыню выйшла на беларускай мове.

Супрацоўніца АНТ Марыя Сысой пазней напісала ў сваім фэйсбуку, што ёсць прапановы рабіць такія праграмы і ў далейшым, умовай штомесячных выпускаў беларускамоўнай праграмы сталі 5.000 праглядаў эфіру на Youtube.

«Зараз самы час падсумаваць вынiкi. Вельмі прыемна, што ў нас шмат гледачоў, якiя зацiкаўленыя ў наяўнасцi беларускамоўнага кантэнту на АНТ. На 17.00 28 лютага вас — тых, хто ўбачыў першы ў гiсторыi тэлеканала выпуск ранiшняй праграмы на беларускай мове, - было 11031 чалавек. Гэта удвая больш за нашыя прагнозы», - паведаміла Марыя ўчора.

У сувязі з гэтым, па яе словах, «ідэяй вітаць вас на мове толькі раз на месяц мы не абмяжуемся. Акурат зараз шукаем магчымасць рабiць гэта часцей».

«Як толькі схема канчаткова акрэслiцца, а новая беларускамоўная графіка намалюецца, адразу ж дадзім абвестку. Абяцаем — доўгага чакання не будзе», - напісала журналістка.

Аляксандр Гелагаеў

0
Наталья / Адказаць
01.03.2017 / 11:56
РПЦ уже сделала одну службу в месяц на мове и отрапортовала.
0
Юрась Беларус / Адказаць
01.03.2017 / 12:22
Для зручнасці проста пазначайце ў праграме перадач альбо "Наше утро" альбо "Наша раніца" ў залежнасці ад мовы яе выкладання і праблемаў з высокім рэйтынгам прагляду перадачы не будзе.
1
Спадар Антось / Адказаць
01.03.2017 / 12:28
Дзякуй, лепш так - паціху, патроху, чым зусім ніяк!
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру