Завершана праверка з нагоды перамаляванага графіці пра сяброўства Масквы і Мінска ў беларускай сталіцы. Падстаў для завядзення крымінальнай справы не знайшлі, як і самога мастака. Аднак склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэннях на двух імаверных удзельнікаў акцыі.

Фота Настассі Роўда

Фота Настассі Роўда

«Падчас даследчай праверкі прыкмет крымінальна дзеяння не ўстаноўлена. Выяўлены прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння. Матэрыялы перададзеныя ў міліцыю для дачы прававой ацэнкі і прыцягнення асобы да адміністрацыйнай адказнасці», — паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Мінску Аляксей Клімовіч.

У сталічнай міліцыі распавялі, што пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні складзены ў дачыненні да двух чалавек па артыкуле 10.9 КаАП (Наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці). Ім пагражае штраф у памеры да 50 базавых (1150 рублёў). Гэтых грамадзян міліцыя палічыла датычнымі, а вось сам мастак фігуруе як неўстаноўленая асоба.

У бліжэйшы час пратаколы разгледзіць суд, распавёў афіцыйны прадстаўнік ГУУС Мінгарвыканкама Аляксандр Ластоўскі.

- Матэрыялы праверкі сабраны і будуць у хуткім часе накіраваныя ў суд Кастрычніцкага раёна Мінска.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?