У канцы лютага ў «Мінсктрансе» заявілі, што з 1 сакавіка кантралёры ў трамваях будуць працаваць без апазнавальных камізэлек. Аднак сёння тэрміны ўкаранення гэтага новаўвядзення перанеслі, паведамляе БелТА.

Па словах начальніка кантрольна-рэвізорскай службы «Мінсктрансу» Юрыя Давідовіча, рашэнне павінна быць прынята ў бліжэйшы час.

«Ужо ў першай палове сакавіка кантралёры [у трамваях] адмовяцца ад спецыяльнай формы. Пазней магчымы распаўсюд падобнай практыкі і на тралейбусныя маршруты, - сказаў Давідовіч.

Разам з тым у работнікаў пры сабе павінны быць пасведчанне, бэйдж з фота і указаннем пасады, а таксама прылады для праверкі аплаты праезду. Такім чынам, мінскія транспартнікі пераймаюць вопыт многіх еўрапейскіх краін, дзе кантралёры менш прыкметныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0