У Казахстане на публічнае абмеркаванне вынесены праект канстытуцыйнай рэформы аб пераразмеркаванні паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады.

Дакладваючы 1 сакавіка прэзідэнту Нурсултану Назарбаеву аб прапановах, якія паступілі ад грамадзян адносна паправак у канстытуцыю краіны, кіраўнік прэзідэнцкай адміністрацыі Адыльбек Джаксыбекаў сказаў, што сярод іх ёсьць прапанова надаць англійскай мове «афіцыйны статус».

Паводле цяперашняй Канстытуцыі Казахстана, казахская мова ў краіне мае статус дзяржаўнай. Адносна расійскай мовы, казахская канстытуцыя адзначае: «У дзяржаўных арганізацыях і органах мясцовага самакіравання нароўні з казахскай афіцыйна ўжываецца расійская мова».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0