Віктар Жыбуль, адзін з выканаўцаў у ратацыі Літрадыё

Хадановіча, Глёбуса, Жыбуля, Балахонава, Сёмуху ды мноства іншых літаратараў цяпер можна слухаць хоць сярод ночы. У сеціве пачало вяшчаньне Літаратурнае радыё.

Колькасьць запісаў і аўтараў увесь час павялічваецца. На сёньня ў плэйлісьце Андрэй Адамовіч, Валянцін Акудовіч, Анка Упала, Яраслава Ананка, Юля Арцёмава, Сяргей Балахонаў, Рыгор Барадулін, Генадзь Бураўкін, Вера Бурлак, Пятро Васючэнка, Лявон Вольскі, Адам Глёбус, Кірыл Дубоўскі, Віктар Жыбуль, Уладзь Лянкевіч, Наста Манцэвіч, Сяржук Мядзведзеў, Андрэй Пакроўскі, Віталь Рыжкоў, Уладзімір Сьцяпан, Васіль Сёмуха, Андрэй Хадановіч.

Фармат вяшчаньня — беларуская літаратура, агучаная самімі аўтарамі. Беларуская, але не абвавязкова беларускамоўная. Літаратары розных узростаў, моў ды аўтарытэтнасьцяў гучаць уперамешку, з сэкунднаю паўзай.

«Выканаўцам» з салідным запасам «трэкаў» змайстраваныя асобныя старонкі, творы адкуль можна запускаць адным клікам.

Дыхтоўнае радыё, дыхтоўны сайт. Дзякуючы інфармацыйным тэхналёгіям беларуская літаратура ажыла й сталася нясконцай у рэальным часе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?