Дэпутатка Вярхоўнай Рады Украіны Надзея Саўчанка заявіла, што гатовая стаць прэзідэнтам Украіны і кіраваць краінай, як вядомы чылійскі дыктатар Аўгуста Піначэт, паведамляе rian.com.ua.

rian.com.ua

«Раней я не думала аб тым, каб стаць прэзідэнтам. Я ўжо стамілася ад гэтага пытання. Мая мэта зрабіць Украіну мацнейшай. Калі для гэтага ад мяне патрабуецца, каб стаць прэзідэнтам, я гатовая стаць прэзідэнтам», — сказала Саўчанка у інтэрв'ю канадскай газеце Globe and Mail.

Яна адзначыла, што яе галоўным палітычным кумірам з'яўляецца Піначэт, а таксама такія палітычныя фігуры, як Рональд Рэйган, Нэльсан Мандэла, Маргарэт Тэтчэр і Ангела Меркель.

«Вядома, ён (Піначэт) быў дыктатарам, але ў альтруістычнай ступені. Краіна (Чылі) была нашмат лепшая пасля яго, чым да яго», — лічыць Саўчанка. Пры гэтым дэпутатка дала ясна зразумець, што яна кіравала б Украінай такім жа спосабам, як генерал Піначэт, адзначае Globe and Mail.

«Я ўпэўненая, што павінна быць дыктатура (ва Украіне) у большай ці меншай ступені пасля вайны, проста каб стабілізаваць краіну і нармалізаваць сітуацыю. Нам патрэбны моцны лідар, які можа кантраляваць сітуацыю, пакуль яна пераходзіць праз наступны этап развіцця», — сказала Саўчанка.

Яна зноў заявіла, што для яе прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін — галоўны вораг Украіны, «вораг нумар два» — «урад прэзідэнта Пятра Парашэнкі». Пры гэтым, паводле яе слоў, Парашэнка нібыта можа заключыць угоду з Расіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?