Месцы для пасажыраў сташэйшага ўзросту ў мінскім метро стануць больш прыкметнымі. Пра гэта паведамілі ў твітары метрапалітэна.

@minmetro

На сядзенні ля ўваходу ў вагон будуць нанесеныя абазначэнні — жоўты круг з фігурай чалавека з палачкай, які сядзіць. Пакуль новаўвядзенне можна ўбачыць толькі ў адным саставе на 1-й лініі.

Да гэтага месцы для інвалідаў і пажылых людзей вылучылі яркімі жоўта-аранжавымі палосамі і адпаведнымі эмблемамі ў наземным гарадскім грамадскім транспарце сталіцы. Такія захады — напамін мінчанам і гасцям сталіцы аб тым, што трэба больш уважліва ставіцца адно да аднаго.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0