Лявон Баршчэўскі напісаў ліст да рэдактара газэты «Советская Белоруссия» Паўла Якубовіча з просьбай надрукаваць размову Аляксандра Меха з супрацоўнікамі кобрынскага КДБ. Вось тэкст ліста:

«Пачалася актыўная стадыя выбарчай кампаніі ў Палату Прадстаўнікоў. Беларуская і эўрапейская супольнасьць пільна сочаць за яе хадою, ці праходзіць яна свабодна і справядліва для ўсіх прэтэндэнтаў.

Кобрынскі інцыдэнт з выгнаньнем з працы сябра Партыі БНФ, прэтэндэнта ў дэпутаты палаты прадстаўнікоў Аляксандра Меха абуральны. Ёсьць межы, якія ня могуць пераступаць нават тыя, хто лічыць сябе «недатыкальным» – пагатоў у т.зв. «сельскім» раёне.

Прапаную надрукаваць расшыфроўку размовы палітыка з начальнікам Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» Уладзімірам Галашко і начальнікам Кобрынскага аддзела КДБ Андрэем Басько, якая папярэднічала звальненьню Аляксандра Меха. Гэтым самым вы прадэманструеце магчымасьць доступу кандыдатаў да дзяржаўнай прэсы, а галоўнае – паспрыяеце аднаўленьню справядлівасьці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?