АБФФ абвясціла аб прызначэнні галоўнага трэнера «Тарпеда-БелАЗ» Ігара Крывушэнкі на пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі, паведамляе Tribuna.

Спецыяліст будзе працаваць у якасці выконваючага абавязкі галоўнага трэнера.

«Сёння адбылася сустрэча паміж старшынёй АБФФ Сяргеем Румасам і беларускім трэнерам Ігарам Крывушэнкам. Вынікам размовы стала дамоўленасць аб прызначэнні айчыннага спецыяліста на пасаду галоўнага трэнера нацыянальнай зборнай краіны ў якасці выконваючага абавязкі.

Дакументальна адносіны будуць аформленыя ў бліжэйшыя дні», — гаворыцца ў паведамленні АБФФ.

Раней галоўным трэнерам зборнай Беларусі з'яўляўся Аляксандр Хацкевіч, які пакінуў свой пост у канцы мінулага года.

Сярод кандыдатаў на пасаду трэнера зборнай Беларусі фігуравалі прозвішчы Леаніда Кучука, Мікалая Пісарава, Аляксандра Барадзюка, Віктара Скрыпніка і Валерыя Карпіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?