Радыё «Свабода» паспрабавала атрымаць тлумачэньне аб прычынах звальненьня з Кобрынскага упраўленьня магістральных газаправодаў ААТ «Белтрансгаз» інжынэра Аляксандра Меха ў дырэктара гэтага прадпрыемства Уладзімера Галашкі. Ён адказаў: «Ёсьць закон, які дазваляе не працягваць кантракт. Чытайце закон! Мне законам дадзена права. Вось я так вырашыў: кантракт з Мехам не падаўжаць. Нават калі мяне сёньня здымуць з працы, ўпраўленьне будзе працаваць. У нас незаменных людзей няма. Чым ён такі прыметны, што журналісты ім цікавяцца? Гэта яго праблемы. Мне ён не патрэбен! Я кантракт зь ім спыніў. У мяне ёсьць лепшая яму замена. Чалавек ужо працуе і я ім задаволены».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?