Грамадства188188

Жыхары Слуцка выказаліся супраць перайменавання Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў

28 лютага ў актавай зале гімназіі №1 горада Слуцка прайшла сустрэча прадстаўнікоў улады з жыхарамі вуліцы Камсамольская. На парадку дня стаяла перайменаванне вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў, ініцыяванае сябрам апазіцыйнай партыі БНФ і актывістам руху «За Свабоду» Віталём Амяльковічам, піша SlutskGorod.

Падставай для другой сустрэчы стаў чарговы зварот актывістаў у Слуцкі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. У актавай зале гімназіі сабралася каля 150 чалавек. Вёў мерапрыемства старшыня Слуцкага раённага Савета дэпутатаў Віктар Ражанец, у зале прысутнічала намесніца старшыні Слуцкага райвыканкама па ідэалагічнай рабоце Ларыса Дабравольская. З боку актывістаў моўчкі назіраў за тым, што адбываецца, старшыня руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Мясцовыя жыхары з самага пачатку сустрэчы заўзята выказвалі сваю незадаволенасць ініцыятывай перайменавання вуліцы. Віктар Ражанец заклікаў прысутных да парадку і паведаміў, што з 592 чалавек, якія падпісалі петыцыю за перайменаванне вуліцы, жыхароў Слуцка налічваецца ўсяго каля 15 чалавек. «З усіх слуцкіх ні аднаго жыхара вуліцы Камсамольскай тут [у петыцыі] няма», — дадаў старшыня раённага Савета дэпутатаў.

Віктар Ражанец адзначыў, што, мяркуючы па мінулым сходзе, людзей хвалюе не столькі матэрыяльны аспект перайменавання вуліцы і ўсе выдаткі, звязаныя з пераафармленнем дакументаў, колькі маральны ці ідэалагічны. Многія з прысутных пагадзіліся з гэтымі словамі.

Ініцыятар сустрэчы Віталь Амяльковіч спрабаваў растлумачыць прысутным, чаму для перайменавання была абраная менавіта вуліца Камсамольская, аднак мясцовыя жыхары не жадалі нічога чуць, часцяком выкрыкваючы сваю нязгоду словамі «Пакладзіце мікрафон», «Прыбраць яго адсюль», «Сядзь на месца», і гэтак далей. «На жаль, я не ўпэўнены, што вы ўсе прадстаўляеце менавіта гэтую вуліцу», — сказаў актывіст, чым выклікаў бурнае абурэнне тых, хто сабраўся.

Адказваючы на пытанне прысутных пра кошт пераафармлення ўсіх дакументаў, Віталь Амяльковіч сказаў: «Я сутыкаўся ў жыцці з сітуацыямі, калі ў людзей у пашпарце былі адрасы не існуючых вуліц, […] і ніякіх праблем у людзей не было. Не трэба гнаць людзей пераафармляць дакументы, вось і ўсё рашэнне». Адказ актывіста выклікаў чарговы шквал абурэння ў зале.

Да сцэны выйшла жанчына, якую ўдзельнікі сустрэчы слухалі ўважліва і некалькі разоў апладзіравалі. Яна сказала: «Я ганаруся гэтым кавалачкам нашай слуцкай зямлі, нашым горадам, нашай гісторыяй, нашай вуліцай. Юнацтва маё і дзяцінства звязаныя з камсамолам, я ганаруся тым часам, паважаю сваю гісторыю, сваю вуліцу. Тут выраслі мае дзеці, тут жывуць мае ўнукі. І мне здаецца, што ніхто не мае права навязваць нам свае ідэі».

Адзін з прысутных прапанаваў прагаласаваць: практычна ўсе ўдзельнікі сустрэчы паднялі рукі супраць перайменавання вуліцы. За перайменаванне прагаласавалі чатыры чалавекі.

Мясцовыя жыхары таксама выказалі сваё меркаванне пасля сустрэчы:

Каментары188

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі46

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Усе навіны →
Усе навіны

З'явілася новае ВІДЭА спецаперацыі СБУ «Павуцінне»: з камеры, замацаванай на самім дроне1

«Мы зноў сутыкаемся з маніпуляцыямі». Украінцы адказалі на расійскія абвінавачванні ў зацягванні абмену целамі і палоннымі

Беларуская блогерка крыкам і лаянкай рэкламуе брэнды — затое збірае мільёны праглядаў10

Расіяне вязуць у Беларусь тысячы целаў забітых вайскоўцаў для абмену3

На полі пад Барысавам заўважылі пад сотню буслоў ВІДЭА3

Астравецкі раён абышоў Мінск па заробках

«Мы не дзеці з Пуціным. Пуцін — забойца, які прыйшоў забіваць дзяцей»: Зяленскі рэзка адказаў Трампу на заяву пра вайну7

Былы спікер Генштаба УСУ заклікаў насельніцтва Сум эвакуявацца з-за наступу Расіі

На чайным грыбе зарабіў у Польшчы першыя мільёны рэстаратар з Брэста, бізнэс якога ўлады разграмілі ў 2020-м10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі46

Вучняў, якія з матам парвалі экзаменацыйныя білеты па гісторыі Беларусі, прымусілі выбачацца каля манумента Перамогі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць