Наваполацкі «Нафтан» правёў прэзентацыю трох новых футбалістаў — Андрэя Штыгеля, Ігара Лісіцу і Віталя Марахоўскага.

Апошні з іх прыйшоў на афіцыйнае мерапрыемства і фотасесію з майкай з выявай прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна — «Mr. President».

Віталь Марахоўскі — 29-гадовы расеец з Армавіра, але даўно асеў у чэмпіянаце Беларусі. Гуляў за мінскае «Дынама», «Віцебск», «Слуцк». А ў гэтае міжсезонне заключыў кантракт з наваполацкім клубам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?