Прэм’ера прымеркаваная да першага канцэрта гурту Uzari з беларускамоўнай праграмай, які адбыўся 1 сакавіка ў мінскім клубе «Loft».

«Я — беларус, і я ведаю, як зрабіць так, каб беларуская мова гучала па-новаму, у рыфе і эмоцыях. Зразумеў, што хачу рабіць песьні на беларускай мове яшчэ ў 2011-м годзе, калі прадстаўляў нашу краіну на конкурсе «Новая хваля». І дасягаў гэтага крок за крокам», — зазначыў выканаўца ў каментары для Tuzin.fm.

Першая беларуская песня Юзары «Мора» пабачыла свет увосень 2016 года, яна мела поспех у аўдыёчарце на Tuzin.fm іперамагла ў адным з тураў галасавання. Нядаўна выканаўца адзначыўся выдатным беларускамоўным каверам на песню Івана Дорна «Стыцамэн». А цяпер прэзентуе новую аўтарскую рэч — «Супрацьлеглыя». Словы да песні напісаў Мікіта Найдзёнаў.

Беларускамоўныя сінглы Юзары мае намер выкладаць штомесяц, ажно пакуль не набярэцца на цэлы рэліз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?