26 ліпеня ў лесе ля Барысава міліцыянты затрымалі групу моладзі і студэнтаў, каля 60-ці чалавек, якія сабраліся дзеля адпачынку.

Раніцай на месца, дзе быў разгорнуты намётавы гарадок уварвалася група спэцназаўцаў разам зь міліцыяй. Пра гэта пасьпеў паведаміць адзін з навучэнцаў каледжу Зьміцер. Якраз у гэты момант павінна была пачацца моладзевая гульня- фэстываль – “Моладзевая рэспубліка”. Міліцыянты загадалі ўсім сабрацца ў круг і пачалі агляд намётаў.

Прадстаўнік барысаўскай міліцыі сказаў, што да іх паступіла тэлефанаваньне, што на гэтым месцы праходзіць збор радыкальнай моладзі і трэба прыняць меры.

Міліцыянты загадалі сабраць намёты і рэчы. Усіх пасадзілі ў міліцэйскі аўтобус і адвезьлі ў Барысаўскую міліцыю. Міліцыянты выводзяць маладых людзей па трох з аўтобуса.

Студэнты сказалі, што міліцыянты лаяліся матам і пагражалі, некаторых білі. Маладыя людзі не прадстаўляюць ніякай арганізацыі, а сабраліся разам са знаёмымі і сябрамі з дапамогай інтэрнэту, каб адпачыць.

У Барысаўскай міліцыі пакуль не падалі ніякіх падрабязнасьцяў і сказалі, што цяпер высьвятляюцца абставіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?